Опубликовано 03.01.2018 по предмету Беларуская мова от Гость

Храналагічная аутобіаграфія "Францыска скарыны

Ответ оставил Гость

Нарадзіўся ў другой палове 1480-х гадоў у Полацку ў сям’ікупца Лукі Скарыны. З 1504 году вучыцца ў Кракаўскім унівэрсытэце,
у 1506 годзеатрымвае вучоную ступень бакаляўра вольных мастацтваў,
на пачатку 1510-х гадоў— званьне ліцэнцыята мэдыцыны ды ступень доктара вольных мастацтваў.
5лістапада 1512 году Савет дактароў мэдыцынскай калегіі Падуанскага ўнівэрсытэтудапусьціў Скарыну без аплаты да іспытаў на ступень доктара мэдыцыны, якіяСкарына пасьпяхова вытрымаў 6 і 9 лістапада.
Каля 1517 году Скарына засноўвае ў Празе друкарню, у якой 6жніўня 1517 году выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр».
Усяго напрацягу 1517—1519 гадоў Скарына пераклаў і выдаў 20 кніг Бібліі. Да кожнайкнігі ён пісаў прадмову, у якой распавядаў пра гісторыю стварэньня кнігі,разважаў аб яе зьмесьце.
На пачатку 1520 году ён пераязджае ў Вільню й тамзасноўвае першую на тэрыторыі Беларусі друкарню ў доме Якуба Бабіча.
У ёй каля1522 году Скарына выдаў «Малую падарожную кніжыцу», а ў сакавіку 1525 —«Апостал».
У другой палове 1520-х гадоў Скарына ажаніўся з удавоючальца Віленскага магістрата Юрыя Адверніка — Маргарытай.
У ліпені 1529 году ўПазнані памёр брат Францішка Скарыны Іван, які прыехаў туды гандляваць скурамі;Скарына едзе ў Познань і дамагаецца вяртаньня сродкаў, укладзеных яго жонкай усправу брата.
У 1530 годзе Скарына пэўны час служыць у Кёнігсбэргу ў гэрцагаАльбрэхта Старэйшага, пазьней вяртаецца ў Вільню.
5 лютага 1532 году крэдыторыІвана Скарыны патрабавалі арышту Францішка за даўгі нябожчыка, але 24 траўняпляменьнік Скарыны Раман просіць у караля Жыгімонта I загаду аб вызваленьніФранцішка.
21 лістапада таго ж году кароль спэцыяльнай граматай вызваляеСкарыну з-пад улады суда, ваяводаў, кашталянаў і старастаў.
Каля 1535 годуФранцішак Скарына пераехаў у Прагу, дзе служыў лекарам і вучоным-садоўнікам прыкаралеўскім двары.
Каля 1551 году памёр.


Не нашел нужный ответ?

Если ответ по предмету Беларуская мова отсутствует или он оказался неправильным, то попробуй воспользоваться поиском других ответов во всей базе сайта.


Найти другие ответы
Самые новые вопросы