Опубликовано 03.01.2018 по предмету Беларуская мова от Гость

Цытатная характарыстыка герояу: туляги гарлахвицкага и чарнавуса з "Хто смяецца апошним"

Ответ оставил Гость

Цытатная характарыстыка Гарлахвацкага:
"Вельмі твой дырэктар на двор углядаецца. У яго другім галава занята. Учора адвячоркам з Зіначкай за горад імчаў на таксі, дык аж пыл курэў". (Цёця Каця)
"А ў таго Гарлахвацкага крукам носа не дастаць". (Нічыпар)
"Мы з Чарнавусам касцямі не займаемся, гэта Гарлахвацкі іх перабірае". (Вера)
"... а падпісвае паперкі вам Гарлахвацкі". (Цёця Каця)
"Спрацаваўся, бедны!" (Цёця Каця)
"А што яму - шкада казённых грошай? Не свае ж кішэні плаціць". (Нічыпар)

Цытатная характарыстыка Чарнавуса:
"Ён чалавек дарма што сурёзны, а калі разгаворыцца, дык люба слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер няма, і якія жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Так дакладна раскажа, нібы ён сам быў пры гэтым". (Нічыпар)
"А ў таго Гарлахвацкага крукам носа не дастаць. Адзін Чарнавус яго не баіцца. Гэты сам разумее ў навуцы не менш за яго". (Нічыпар)
"Чарнавуса таксама голымі рукамі не возьмеш. Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае, для піянераў у журнал піша. Напісаў, кажуць, нейкую кнігу важную, дык аж у Маскву паслаў. Гэта, брат, галава!" (Нічыпар)
"Косці ў яго старыя, але душа маладая". (Вера)

Цытатная характарыстыка Тулягі:
"І так страшна, і гэтак страшна. Заўсёды вам чаго-небудзь страшна, Мікіта Сымонавіч. Лепш не гаварыце, а то яшчэ больш будзеце баяцца". (Вера)

Не нашел нужный ответ?

Если ответ по предмету Беларуская мова отсутствует или он оказался неправильным, то попробуй воспользоваться поиском других ответов во всей базе сайта.


Найти другие ответы
Самые новые вопросы